Можна дапусцiць, што З азначае зямля (землi). Тады, заходзячы з таго, што "адсутнічаюць жылыя забудовы, і якое не адносілася да вёсак", лiтара О азначае общие, общественные.
Калі ласка. Патрэбна дапамога прачытаць не выразны запіс загалоўка ў акце сейміка Мінскага павета ад 10 02 1786 г.
Спадзяюся, што зараз будзе прасцей. Запісы ў нізе, калі ласка, ў сваім варыянце даць: "Казімір Пётровіч Андрэя сын скарбнік к... смаленскій" (польск.) порутчик Александр Пулбатов (рус.) ..... (польск.)
Прашу дапамогі знаўцаў! Як называлася вёска? Я бачу "Карпѣіовцовъ", то-бок Карпяёўцаў, але не магу знайсці нічога падобнага пошукам. Для кантэксту: адтуль каля 1812 г. перавялі двух братоў, аднаго ў Крайшчанку, другога ў Леснікі. Таго, хто апынуўся ў Крайшчанцы, праз пару гадоў перавялі ў Юшкаўку пад Даўгінавам.
Так і ёсць, гэта зніклая вёска Карпяёўцы ці Карпеі Даўгінаўскія (так на мапе ПГМ), яе тады ж і расфарміравалі. у 1795 г. уласнасць Агінскай, пасля уласнасць Каменскага, сама вёска рассяляна да 1811 г. а жыхары пераведзены ў вёскі Будзенічы, Крайчанку, Леснікі, Мікуліна, Пагост, Юшкоўку. Згодна “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии” вёска размешчана “на суходоле”, мела 18 сялянскіх двара (102 жыхара). Калі верыць мапе 1800(?) года (ПГМ) яна была недзе на мяжы з Барысаўскім паветам з грунтамі маёнтка Мільча, на "поўдні" ад Даўгінава (насамрэч на усходзе), недзе паміж Крывазнакамі і Пажарніцай. Хутчэй за ўсе там дзе пазней быў фальварак Ізабелін
Дзякуй. Ёсць i яшчэ пэўна магчымыя варыяніы: Янкевіч, Янковіч. Калі атрымаецца, што ў "завітушках" пасля першай літары "J" хаваецца - "а"