1. Уважемый Гость! В последнее время на нашем портале возросла активность спамеров. Если вы заметили сообщение, тему, статус в профиле, ссылки на другие (нетематические) сайты, рекламу товаров или услуг (мы ничего не продаем и не рекламируем!) и т.п., не соответствующие тематике нашего проекта, сообщите, пожалуйста, администрации: http://vilejski-uezd.by/misc/contact
  2. Неуважаемый спамер! Ты находишься на МОДЕРИРУЕМОМ вебресурсе. Не трать время на создание спамных тем, сообщений, комментариев, статусов, ссылок в профилях – они будут удалены, а твой аккаунт – заблокирован без возможности восстановления. «Вилейский уезд» – некоммерческий, бесплатный проект, помогающий людям восстанавливать историю своей семьи и своего края. Мы ничего не продаем и ничего не рекламируем! Администрация.
  3. Уважаемый Гость! Генеалогические исследования на нашем портале стали намного удобнее, потому что у нас появился Каталог-навигатор по фамилиям Вилейского уезда. Обновление этого каталога происходит постоянно, и Вы тоже можете в этом помочь. Подробности здесь.

История Вилейки

Опубликовал Евгения Головаш в Блог Евгения Головаш. Просмотров: 508

100 год таму: бой за Вілейку ў 1915 годзе
[​IMG]
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі разгарнуліся ў жніўні 1915 года. Трэцяга верасня германскія войскі ўварваліся ў Вілейку. Шэсць дзён яны гаспадарылі на занятай тэрыторыі.

Вярхоўнае камандаванне Германіі планавала выйсці на Маскоўскі напрамак і прасунуцца ўглыб Расіі. Але цяжкія баі на фронце Вільня-Смаргонь, удалая абарона важнага для фронту чыгуначнага вузла станцыі Маладзечна стрымлівалі наступленне.

Пасля баёў у раёне Маладзечна войскі 27-га корпуса пад камандаваннем 45-й пяхотнай дывізіі генерал-маёра Паўла Нікалаева, штаб якога месціўся ў засценку Цна, атрымалі загад наступаць на Вілейку з боку Паняцічаў-Гліннага-Даманова.

Пачатак аперацыі
Аперацыя па вызваленні Вілейкі пачалася 9 (22) верасня 1915 года ў 16:00, ішла каля чатырох гадзін наступнага дня і паспяхова завяршылася ўзяццем вёсак Малмыгі, Халопы, Чарнахвостава і Воўкаўшчына.

Камандзір 27-га армейскага корпуса генерал ад інфантэрыі Дзмітры Баланін, які дэталёва прааналізаваў Вілейскую аперацыю і апісаў яе ў нарысе “Вілейка. Бой 10 верасня 1915 года (23 верасня па н.ст)”, апублікаваным у часопісе “Ваенны зборнік”, падкрэсліваў:

“...у Вілейцы рускім супрацьстаялі большай часткай адборныя, натхнёныя папярэднімі перамогамі войскі праціўніка. Бой яны вялі з вялікай мужнасцю і ўпартасцю. І нашы невялікія сілы мелі рашучы поспех дзякуючы, галоўным чынам, перавазе ў артылерыі, якая сваімі ўмелымі дзеяннямі аказала неацэнную паслугу геройскай пяхоце, слабай лікам, але моцнай духам”.

Агульнае кіраўніцтва па вызваленні горада ўзяў на сябе начальнік 45-й пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Павел Нікалаеў.

Ён выдзеліў у састаў штурмавой групы 179-ы пяхотны Віндаўскі і 304-ы пяхотны Ноўгарад-Северскі палкі, 5-ю батарэю 45-й артылерыйскай брыгады, 3-ю батарэю 76-й артылерыйскай брыгады і дзве батарэі Івангародскага цяжкага артдывізіёна.

Бітва за чыгуначны мост праз Вілію
Пасля энергічнай артпадрыхтоўкі рота 304-га пяхотнага Ноўгарад-Северскага палка пад камандаваннем падпалкоўніка К.-П.Буткевіча адкрыла кулямётны агонь па немцах, якія абаранялі чыгуначны мост праз Вілію. Восем салдат непрыкметна перабраліся на паўночны бераг, кінуліся ў штыкі на заставу праціўніка, разбілі яе і захапілі шэсць палонных.

Скарыстаўшыся замяшаннем немцаў, адна з рот 304-га палка хутка фарсіравала Вілію ўброд. Да месца пераправы падцягнуўся 1-ы батальён 180-га пяхотнага Віндаўскага палка (камандаваў штабс-капітан Георг Разенфельд), і да 21 гадзіны фарсіраванне ракі паспяхова завяршылася.

Аднак на паўночным беразе пяхота наткнулася на некалькі рукавоў Віліі, што затрымала рух. Усю ноч ноўгарад-северцы і віндаўцы перапраўляліся праз водныя перашкоды і на світанні паспелі зблізіцца на 300 крокаў з праціўнікам, які заняў вышыні на паўднёвым захадзе горада.



[​IMG]

Пераправа рускай артылерыі па пантонным мосце праз Вілію ля вёскі Даманова. 12 верасня 1915 года.



Падпалкоўнік Грыгорый Фрост
Да раніцы 10 (23) верасня ўся руская артылерыя, сабраная пад Вілейкай, была аб’яднаная пад камандаваннем генерал-маёра М. Андрэева. А 180-ы пяхотны Віндаўскі і 304-ы пяхотны Ноўгарад-Северскі палкі ўзначальваў камандзір віндаўцаў 41-гадовы падпалкоўнік Грыгорый Фрост.

Пагоны палкоўніка надзеў пасля вызвалення Вілейкі. Высокім загадам узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4-й ступені.

Генерал-лейтэнант Павел Нікалаеў паставіў перад Грыгорыем Фростам задачу авалодаць Вілейкай да 10 раніцы. Першымі кінуліся ў атаку віндаўцы, іх падтрымалі ноўгарад-северцы. Нягледзячы на моцны агонь праціўніка, пехацінцы ў штыкавым баі ўзялі вышыні на паўднёвым захадзе Вілейкі.

Камандзірам групы войск аддалі загад: другому батальёну віндаўцаў атакаваць Вілейку з поўдня, першаму – з паўднёвага захаду, а чацвертаму палку – з захаду, з ахопам праціўніка з паўночна-заходняга боку. Пасля ўраганнага артылерыйскага агню на паўднёва-заходняй ускраіне Вілейкі ў 4:30 палкоўнік Фрост загадаў штурмаваць горад.

Роты Віндаўскага і 8-я рота Вендзенскага палкоў рванулі наперад і праз некалькі хвілін ускраіна Вілейкі была ў руках рускіх. Збіты з пазіцыі, праціўнік адышоў унутр горада, чапляючыся за кожны дом. Завязаўся жорсткі штыкавы бой больш за 15 хвілін. Немцы не змаглі спыніць наступленне і пакінулі горад.

Геройскі подзвіг Максімава
Геройскі подзвіг здзейсніў камандзір роты віндаўцаў прапаршчык Сяргей Максімаў. Адным з першых ён разам з васьмю салдатамі хутка вырваўся на паўночную ўскраіну Вілейкі, дзе ўбачыў нямецкую гаўбічную батарэю, з якой не спыняўся агонь, і кінуўся да яе. Спробы немцаў адбіць батарэю скончыліся правалам, бо групе Максімава спешна прыйшла падмога. Высокім загадам узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4-й ступені.

Вызначыўся і першы батальён віндаўцаў, які вёў упарты крывавы бой за станцыю Вілейка. Двойчы яна пераходзіла з рук у рукі і ўрэшце засталася за рускімі. Капітан камандзіра 1-га батальёна Віндаўскага палка Георг Разенфельд высокім загадам быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4-й ступені.

Каля чатырох гадзін дня, пасля таго, як часці 18-й дывізіі ўзялі вёску Малмыгі, 179-й пяхотны Усць-Дзвінскі полк, камандзір палкоўнік Іван Дацэнка кінуўся ў атаку на вёску Халопы, штыкамі выбіў адтуль немцаў і, пераследуючы іх, захапіў вёскі Чарнахвостава і Воўкаўшчыну. Пасля вызвалення Вілейкі і іншых населеных пунктаў рускія часці прыступілі да замацавання занятых пазіцый у разведцы.

Поспехі і страты
У баі за Вілейку захапілі 4-гарматная гаўбічная батарэя, 4 перадкі, 3 зарадныя скрыні, 3 кулямёты, каля 200 палонных і значныя запасы. Палонных было нямнога, бо бой на вуліцах Вілейкі быў вельмі жорсткі, і шмат германцаў перакололі штыкамі. Па паказаннях палонных, нямногім салдатам 171-га нямецкага палка ўдалося вырвацца з Вілейкі жывымі.

Страты рускіх склалі: 14 афіцэраў, з іх чацвёра забітых, 1127 ніжніх чыноў, у ліку якіх 211 забітых і 87 прапалі без вестак – больш за 20% змагальнікаў з сямі батальёнаў і шасці батарэй.

Аперацыя па вызваленні Вілейкі стала адной з самых значных наступальных бітваў рускай арміі на беларускай зямлі падчас вайны 1914-1918 гадоў. У гонар гэтага бою ў лістападзе 1916 года назвалі новы полк рускай арміі – 748-ы пяхотны Вілейскі.



[​IMG]

Афіцэры, салдаты, ганаровы каравул 113-га пяхотнага Старарускага палка на пероне станцыі Вілейка ў чаканні прыбыцця імператарскага цягніка. 23 снежня 1915 года.



Узнагароды
Кіраўніку аперацыі расійскіх войск па вызваленні Вілейкі Паўлу Нікалаеву за поспех у Вілейскай наступальнай аперацыі прысвоілі званне генерал-лейтэнанта. Ён ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені.

Высокімі ўзнагародамі адзначылі многіх афіцэраў і салдат. 15 афіцэраў, якія здзейснілі подзвіг на Вілейшчыне, сталі кавалерамі ордэна Святога Георгія 4-й ступені, 19 – кавалерамі Георгіеўскай зброі, 42 ніжнія чыны ўзнагароджаныя Георгіеўскімі крыжамі розных ступеняў.

Вызваленнем Вілейкі быў закладзены трывалы падмурак для ліквідацыі Свянцянскага прарыву, на які немцы ўскладалі вялікія надзеі. Гэта была апошняя аперацыя манеўранага перыяду на руска-германскім фронце, пасля якой абодва бакі перайшлі да пазіцыйнай вайны.

У пярэдадзень Нараджэння Хрыстова, 23 снежня 1915 года, Вярхоўны галоўнакамандуючы рускай арміі імператар Мікалай 2 наведаў Вілейку. У загадзе да арміі і флоту ён напісаў:

“Нядаўна я вітаў некаторыя палкі на праслаўленых вераснёскімі баямі палях Маладзечна і Вілейкі. Я сэрцам адчуваў гарачае імкненне і гатоўнасць усіх і кожнага да канца выканаць свой святы доўг – абароны Радзімы”.

Автор: старший научный сотрудник Вилейского краеведческого музея, Ольга Колосова
Источник: "Рэгiянальная гезета" http://www.rh.by/by/351/70/12641/
С. Ж. нравится это.
You need to be logged in to comment