Пользователь Михаил разместил новый файл: Ревизская сказка фольв. Субочи пом. Цишкевича за 1834 г. - ЛГИА, ф. 515, оп. 15 д. 684 Узнать больше об этом файле...
Паважаны Міхаіл! Магчыма, вы падкажаце, як і калі з'явіўся гэты фальварак Субачы пана Ф.Цішкевіча. Я ведаю, што з 1854 - па 1875 гг гг. ім валодаў Л.В. Мікульскі. Ён прадаў фальварак у 1875 г. ужо майму пра-пра-прадзеду Міколе Шчэбераку. Буду ўдзячны за любыя дадатковыя звесткі пра гэта фальварак і за падказку, як размежваць існуючыя вёскі Субачы-І, Субачы ІІ і фальварак Субачы. (Як я разумею, згодна з PSG, адныя Субачы належалі панам Мікульскім (вёска і фальварак) і другая - Козелам?). Пры гэтым, Мікульскія працягвалі валодаць маёнткам Стары Княгінін да 1939 г.
Вітаю! На жаль, Субачамі я шчыльна не займаўся, а копіі дадзенай рэвізіі рабіў толькі па просьбе аднаго з фарумчанаў.
Дзякуй, зразумеў! Можа каму спатрэбіцца. З цікавага: жыхары фальварка Субачы на 1830-ыя гг. паходзяць з маёнтку Жары. Іх набыў у1824 г. Францішак Цішкевіч у пана Леона Карсака. Прозвішча сялян - Юрчак.