Добры вечар. Падкажыце, калі ласка, па такому пытанню. Калі жанчына выходзіла замуж у другі, трэці і г.д. раз, то якое прозвішча пісалася ў метрыках аб шлюбе? Магчыма, каму-небудзь пападаліся такія запісы ў час пошуку. Дзякую за ўвагу.
Па маіх назіраннях, звычайна запісвалася бягучае прозьвішча - па апошняму мужу. Мяркую, гэта адпавядала правілам вядзення мятрычных кніг. Але сустракаў і выключэнні.
Па рознаму было. Залежыла ў якім часе, якога стагодзя і ў якой дзяржаве было. А так сама, што за выпадак. Вось, на скане узор запісу паўторнага шлюбу разведзенай. Шлюб на мяжы 19-20 ст. у РІ. Усё дано дастаткова разгорнута. Але прозвішча жанчыны, што было да яе першага шлюбу і тут не "агучана", а толькі імя бацькі. Калі запісы МК больш ранейшых часоў РІ, або часоў Рэчы Паспалітай, то часцей за ўсё проста ўказвалася, што ўдавец/удава па прозвішчу мужа-нябожчыка. Калі жанчына паходзіла з шляхты, то мог быць дадатковы запіс з якога дому паходзіць і хто бацькі, а магло і не быць. У такім выпадку падказкай аб дзявоцкім прозвішчы нявесты можа стаць інфармацыя аб «поручителях со стороны невесты»