Шаноўныя даследчыкі, чакаю дапамогі! Шукаю метрычныя кнігі па Іжскай уніяцкай царкве (Ашмянскі дэканат, Свянцянскі (Завілейскі) павет). На сайце "FamilySearch" адшукаў кнігі за 1805 (ф.634-2-720), 1818 (ф.634-2-721), 1812-1826 гг. (ф.634-4-1) Далей ідзе перапынак аж да канца 1860-ых гг. (далей дакументы ў НГАБ у Гародні і Мінску). Магчыма, хто сустракаў паперы Іжскай царквы з 1827- па 1866 гг.? Ці дакументы канца 18-пач 19 стагоддзя? Буду вельмі ўдзячны за падказку.
Дело в том, что практически по всем церквям Вилейского уезда за период 1840-1865 местоположение метрических книг не известно. Возможно, найдутся хотя бы исповедальные росписи или брачные обыски. Следите за темой "Материалы от Василия". А кого вы ищите в Субачах около Княгинина? Просто я вашей фамилии в тех краях не припомню. И ещё вопрос, а что вы знаете о церкви в Иже (это та Ижа, которая за Любанью?) в плане её даты постройки? Просто та церковь, которая действует сейчас, была построена в 1929 году. Значит там какое-то время не было церкви. Может её и не стало в 30-ые XIX века? В РГИА я её то же не нахожу (метрики за вторую половину XVIII ст.). UPD: нашёл в РГИА. Завилейский уезд, Ижанская церквь, книги о РБУ за период 1787 по август 1801. Дело №46 ф. 823 оп. 2 Но сейчас это дело вроде как не доступно. Как и многие из этого фонда. Но, это судя по сайту этого архива, а как оно на самом деле - не понятно. Тем более, что все эти метрики вроде как были отсняты на микрофильмы и находятся в страховом фонде этого архива. Но всё это нужно уточнять в Питере.
Вялікі дзякуй за адказ! Буду па чарзе. 1) СУБАЧЫ У 1875 Мікола Васіл'еў Щеберака набыў у Мікульскага фальварак Субачы. (глядзіце дакумент). Пошукі ў гарадзенскім архіве паказалі, што ў той мясцовасці (паміж Княгініным і Крывічамі) сям'я з'явілася ўжо ў 1872 годзе з Іжскай парафіі (засценкі Пукелі, Шчэберакі?, Курнікі). Цікава, што зпачатку гэта была не Крывіцкая а Беркаўскай парафія. (Пра гэту царкву зараз збіраю матэрыялы).
2) Царква ў Іжы існавала без перапынкаў усё 19 стагоддзе. на дадзены момант знайшоў наступнае: 1805, 1812 - 1826 (з перапынкамі) - у Вільні 1866 - 1900 (-//-) у Гародні 1900 - 1917 - Менск Вельмі ўдзячны за інфармацыю пра С-Пб. Гэта проста выдатная навіна! (РГИА. Завилейский уезд, Ижанская церквь, книги о РБУ за период 1787 по август 1801. Дело №46 ф. 823 оп. 2) Падкажыце, дзе вы знайші гэту інфармацыю? На іх сайце?
Андрэй, падкажыце калі ласка, дзе вы знайшлі інфармацыю пра метрыкі Іжскай царквы ў СПб. Бо я папрасіў знаёмага зірнуць у архіве справу - ды ён не можа яе замовіць, бо не ведае " год" і "раздзел". Можа, вы маеце гэтую дадатковую інфармацыю?
Всё что я знал по этому вопросу, я уже написал. Вот прямая ссылка на страничку сайта РГИА, где можно глянуть не только список доступных к заказу дел, но и саму опись (она под значком PDF). В ней, в этой описи вы найдёте своё дело. Но оно не доступно к заказу, если опираться на список. Судя по записям, сделанным на этой описи, которые идут на последних страницах - в своё время всё (или частично) из этого фонда было микрофильмировано и лежит в страховом фонде. Ваш знакомый очень поможет и вам и нам, если уточнит в архиве эту информацию. В смысле в описи дела то есть, а по сути к заказу не доступны. С чем это связано? С плохим их состоянием или их потерей? И в каком виде выдаются метрики, которые всё же есть в списке доступных? В виде микрофильмов?
Андрэй, вялікі дзякуй за ўдакладненне. Я адпішу, калі будзе нейкі вынік. Пакуль што справа ідзе пра спробу замовіць праз інтэрнэт гэту справу ў СПб, перш чым пайсці ў архіў.
Андрэй, вось крыху інфармацыі з Піцера: (я шукаў Іжу, але памылкова замест ЗАвілейскайга павету мне глянулі ў Вілейскім) "Здарылася быць у РДзГА, знайшоў метрычныя кнігі Вілейскага павета, але Іжскае царквы там няма, ёсць Ільская (больш на літару "І" ніводнае. У тае Ільскае царквы метрычная кніга мае № 317 (фонд 823. Воп.2.)."
Это интересное замечание! Потому что при чтении описи происходит какая-то путаница с номерами дел. Там две нумерации. Одна - это некий общий номер, под которым лежит несколько дел на одну букву. Эти дела также имеют свою нумерацию. Так вот. Если исходить из описи, то Ильская церковь - это дело №29. Но, оказывается это дело №317. Собственно под этим номером в описи эта церковь так же фигурирует внутри дела №29. Короче полная неразбериха. Видимо, нужно как-то добираться в сам архив и там работать с описями, географическими указателями.
Згодны! Вынікае, што нумар Ільскай метрычнай кнігі ў вопісе, які ўспрымаўся як нумар справы (№29.), не мае ніякага значэння. А вось больш дробны нумар "№317" - стаў нумарам справы. Я пераглядзеў, больш па Вілейскаму паветну нічога на "І" у гэтым вопісе і не было. Можа, там усё і захоўваецца ў такім варыянце, як занатавана ў гэтым старым вопісе? Я папрашу зіруць больш падрабязна, якія яшчэ цэрквы вілейскага павета там ёсць і пад якімі сігнатурамі.
Изучая опись по 604 фонду в Литовском историческом архиве, наткнулся на документ: 604.1.269 Материалы /фундушевая запись, акты визитации, описания, ведомости о народонаселении и др./ по Ижанской греко-униатской церкви Ошмянского благочиния Завилейского уезда. Даты 1754-1837. Кол-во страниц - 105. Язык русский, польский Не метрические книги, но может что-нибудь интересное найдете.
Дзяніс, вялікі дзякуй за гэту наводку. Я пра гэту справу не ведаў. Верагодна, дакументы трапілі не ў "уніяцкі" 634, а ў каталіці фонд "604", бо маёнткам Іжа валодала Віленская капітула. Пры першай магчымасці - буду вывучаць дакументы. Калі атрымаецца, - напішу пра іх змест. Першыя захады па іх пошуку ўжо пачаў!
Ёсць кепскія навіны з СПб: ( атрымаў ад знаёмага такі ліст): "Першы раз у сваёй гісторыі атрымаў ад архівістаў адказ "Ваше требованіе отклонено". У наступны аўторак паеду разбірацца, пра што і паведамляю, паколькі яно ж і Ваша." Маецца на ўвазе справа, дзе метрычныя кнігі Іжанскай уніяцкай царквы. Буду чакаць працягу гісторыі.
Вангую следующие причины: дела в плохом состоянии (поел грибок и прочее), на руки не выдаются. А когда будут отсканированы - неизвестно. То что на сайте у них есть - видимо это то, что отсканировано и можно смотреть через комп. Такие мысли у меня появились после того как swissguard разместил у нас планы генерального межевания по уезду. Они в Питере и они сейчас выдаются на компах. Думаю с униатскими метриками та же история.
Андрей, можешь дать ссылку на эту опись с Ильским делом? А то пока что-то нахожу только 2-ю часть описи 2 из ф. 823. А где 1-я часть с метрическими книгами?
Спадарства, маю навіны пра Вілейскія метрыкі ў СПБ. Мне адказаў мой знаёмы-дабрадзей, які сёння быў у аріхве па маёй просьбе. Прыводжу цакам яго ліст, а пасля кароткія высновы - як заказваць справы Вілейскага павету. "Добры вечар, сп. Анатоль, сёння атрымаў на рукі метрычныя кнігі. І Вілейскага і Завілейскага паветаў. Яны аднолькавыя з іншымі – вялізарныя тамы, збрашураваныя, прашытыя, запячатаныя і пераплеценыя ўжо ў Пецярбургу. Памылка ў заказе (з-за чаго не атрымаў з першай спробы) была ад парады Анечкі (супрацоўніца архіву – у той дзень у чырвонай кофтачцы) – яна загадала (!) заказваць па нумару ў вопісе. У сховішчы заўважылі неадпаведнасць заяўкі са зместам заказанага матэрыялу, высветлілі ў чым памылка і паведамілі пры візіце. Анечка на наступны дзень была ў чорным з чырвонымі біжутэрыямі і таксама павінілася. У выніку за цэлы дзень агледзеў я дзве адзінкі захоўвання і быў у захапленні ад якасці гэтай крыніцы (метрычныя кнігі “свайго” Наваградскага павету пераглядаў раней, але сёння – як першы раз! Вось два слупкі ўражанняў. Першы: Фонд 823. Воп. 2. Раздзел : Копіі метрычных кніг Брэсцкай і Луцкай уніяцкіх епархій. № справы 29: метрыкі цэркваў Ільскай, Касуцкай, Княгінскай, Касцецкай, Касцяневіцкай, Крайскай, Краснасельскай, Крывіцкай, Кужанецкай. Усяго 956 нумараваных лістоў памерам Folio ў адным пераплёце. Пагартаў метруку Ільскай царквы. Яна займае ў пераплёце аркушы 4—146. Пісалася метрыка пад наглядам настаяцеля Бенедыкта Капусцінскага паведамляе звесткі пра тых, хто нарадзіўся і браў шлюб з 1779 г., а пра памёршых – з 1782 г. да верасня 1801 г. Пра ранейшыя часы напісана так: “Папярэднія Метрыкі, якія былі, праз нячуласць былых парохаў невядома як страчаны, бо і даўнасць часу і розныя неспакоі ў Краі ў тым непарадку адыгралі [ролю] і таму не знаходзяцца.” (С.6). Усе пазначаныя гады ў Ільскай царкве служыць а.Бенедыкт Капусцінскі. Ён адначасова дэкан Лагойскага дэканата. Напачатку ён жа хрысціць дзяцей, адпявае нябожчыкаў, дае шлюб. З лютага 1782 г. а.Бенедыкта замяняе кс. Ян Закрэўскі з Ільскага лацінскага касцёлу (часова), а ад снежня 1782 г. з’яўляецца другі святар – а. Феліцыян Хруцкі. Са студзеня 1787 г. вікарыям – Сільвестр Самковіч, з лістападу 1792 г. – Францішак Фасовіч, з 1798 г. – а. Мацей Велюньскі, з 1799 г. – а. Ян Арлоўскі. Зрабіў для сябе выпіс жаночых імёнаў у гэтым прыходзе: Ксеня, Зенька, Соф’я, Кацярына, Анастасія, Алена, Фрузына, Хвядора (ёсць і форма напісання Тэадора), Дарота, Агата (ёсць Агапа), Таццяна, Марыяна (ёсць Мар’яна), Юстына, Анна, Еўдакія, Эльжбета (і яе муж Гаўрыла), Апалонія, Кляра, Тэкля, Магдалена, Брыгіда (!). Другая справа мела шыфр: Ф.823. Воп. 2. Раздзел: Метрычныя кнігі Брэсцкай і Луцкай уніяцкай епархій. № 46. Метрычныя кнігі Завілейскага павета. Усяго ў томе 761 арк. F. Метрыка Іжскай царквы займае старонкі 295–353. Дробны почырк чытаецца горш, чым у Ільскіх метрыках, але паступова вока прывыкае. Адкрываецца жыццё мясцовых людзей, распаўсюджаныя прозвішчы Боханы, Пукалы, Сергіевічы, Дубягі, Місюлі, Трубачы, Гілі, Кісялі, Касякі, Верамеі, Кезікі, Кавалеўскія, Жыхары, Дзевіцкія. Яны жывуць у вёсках Слабада, Кішчыньцы, Уткі, Засценак, Кукалы, Іжа, Юдзкі. Ёсць і цікавае для нас прозвішча Сцеберака. У 1788 г. 8 лістапада а.Станіслаў Дзевіцкі хрысціў Ганну ад бацькоў Грышкі і Насты Сцеберакаў. Кумамі былі Сымон Жыхар і Алена Дэйнэрова. У 1789 г. гэты ж святар хрысціў Марыю ад бацькоў Давіда і Анны Сцеберакаў. Кумы – Андрэй Касяк і Агата Дрэвіцкая (магчыма сваячніца а.Станіслава). 16 мая 1798 г. у Іжанскай царкве бралі шлюб дзве пары. Адна з іх – Мар’ян Сцеберака і Марыяна Місюль. Сведкамі Мікалай Місюль, Петрык Верамей і Лук’ян Жыхар. … Перагледзець усё – гэта праца, перагледзець нават трэцюю частку гэтага дакумента я не паспеў. Але зрабіць выснову пра характар мясцовага святара а. Мацея Манькоўскага – паспеў. Ён схалтурыў — пішучы спісы памёрлых не паказваў веку таго, каго адпявалі (пераважная большасць святароў гэта рабілі). Таму, нажаль, нябожчыкі-дзеці і нябожчыкі-дзяды не адрозніваюцца. Узрост пахаваных пачаў пісаць толькі новы святар і адміністратар Іжанскай царквы а.Нікіфар Камар, але толькі за 1800–1801 гг. Тобок, каб замовіць метрыкі Вілейскага павету: Фонд 823. Воп. 2. Раздзел : Копіі метрычных кніг Брэсцкай і Луцкай уніяцкіх епархій. № справы 29 - 956л. каб замовіць метрыкі Завілейскага павету: Ф.823. Воп. 2. Раздзел: Метрычныя кнігі Брэсцкай і Луцкай уніяцкай епархій. № 46. - 761 л. Заўважце, што пры заказе Назва раздзелу абавязкова!!! "