1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

имение Ободовцы

Тема в разделе "Илья, Заборье, Ободовцы и окрестности", создана пользователем Денис Х, 9 фев 2019.

  1. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Лёс маёнтка Абадоўцы

    У вёсцы Абадоўцы Вілейскага раёна размяшчалася сядзіба Багдановічаў, пабудаваная ў канцы 19 стагоддзя. Больш за тры дзясяткі сядзіб і фальваркаў на Вілейшчыне было ва ўладанні роду Багдановічаў, пачынаючы ад Старынак, Арпы, Мацькаўцаў, Стаек, Зацемені і заканчваючы Карпавічамі, Шчокаўшчынай, Хаценчыцамі і Хадасамі. Але галоўнымі былі толькі некалькі сядзіб, сярод якіх вылучаецца маёнтак Абадоўцы па лініі прадстаўніка роду Ігнацы Багдановіча, прэзідэнта Мінскага крымінальнага суда, калежскага асэсара, якому абадоўскі двор стаў належаць ад 1787 года, з дня яго нараджэння. Менавіта Ігнацы Багдановіч шмат намаганняў прыклаў, каб маёнтак Абадоўцы набыў сваю веліч і, перш за ўсё, у гаспадарчым плане. Пасля смерці Ігнацы Багдановіча Абадоўцы перайшлі да яго малодшага сына Отана. Такім чынам, з другой паловы 19 стагоддзя ўладальнікам маёнтка Абадоўцы становіцца Отан Багдановіч, які быў найбуйнейшым землеўладальнікам у вілейскім краі. Ён узяў шлюб з Марыяй Тукала з Асцюковіч, аб’яднаўшы два значных шляхецкіх герба, а ў іх сям’і выхоўвалася тры сыны і дачка, што сталі спадчыннікамі радавых сядзіб на Вілейшчыне.

    [​IMG]
    [​IMG]Выгляд сядзібнага дома маёнтка Абадоўцы, 1910 год


    Отан Багдановіч быў асобай неардынарнай, актыўна займаўся гаспадарча-эканамічным развіццём сваіх маёнткаў, менавіта пры ім быў пабудаваны сядзібны дом ў Абадоўцах, які праіснаваў да Вялікай Айчыннай вайны, а таксама развіты гаспадарчы двор сядзібы. Ён жа актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці краіны, таму не выпадкова, калі распачалося паўстанне 1863 года на нашых землях, Отан Багдановіч прыняў у ім актыўны ўдзел. За гэта маёнтак Абадоўцы пасля падаўлення паўстання быў канфіскаваны, хаця праз пэўны час сядзіба была зноў вернута Багдановічам. Зямны шлях Отана Багдановіча скончыўся ў 1904 годзе. Яго пахавалі ў радавой капліцы ў Абадоўцах, а спадчына Отана Багдановіча была падзелена паміж сынамі: Ігнацыем, Юзэфам і Мечыславам, якім дасталіся маёнткі Арпа, Мацькаўцы і Абадоўцы адпаведна.

    Апошнім і самым вядомым уладальнікам маёнтка Абадоўцы быў Мечыслаў Багдановіч. Ён закончыў школу кадзетаў у Пецярбургу, меў добрую эканамічную і сельскагаспадарчую адукацыю.

    [​IMG]
    [​IMG]

    Мечыслаў Багдановіч з жонкай і дачкой Марысяй, 1908 год


    Пры Мечыславе Багдановічу абадоўскаму маёнтку належала каля 6 тысяч гектараў зямлі, толькі ў саміх Абадоўцах было каля 339 гектараў ворыва з добрай якасцю глебы. Яму належала кардонная фабрыка ў Раёўцы (зараз Маладзечанскі раён), кардонная фабрыка ў Грыгіншках пад Вільняй, гатэль «Еўрапейскі» ў Варшаве, некалькі дамоў у Вільні і дом па вуліцы Пілсудскага ў Вілейцы. Па дадзеным архіваў на 1927 год пану Багдановічу належала 915 га зямлі ў Раёўцы, 149 га – у Прозарава, 2368 га – у Старынках і 2304 га – у Абадоўцах.
     
    Elena Elena, Виолетта, malco и 2 другим нравится это.
  2. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    upload_2019-2-9_12-38-36.png


    Лёс маёнтка Абадоўцы і яго апошняга гаспадара мы паспрабуем аднавіць дзякуючы ўспамінам старажылаў, архіўным дакументам, знаходкам і а

    пісанням краязнаўцаў, асобнае месца сярод якіх належыць працы нашай зямлячкі Наталлі Сенько. Здаецца, вельмі шмат і ў т

    ой жа час вельмі мала дайшло да нас звестак пра маёнтак Абадоўцы. Але яго веліч бачна нават зараз, калі праходзіш каля руін абадоўскага бровара, глядзіш на сямейную капліцу роду Багдановічаў ці стараешся зазірнуць ў люстэрка сажалак, даўно зацягнутых цінаю. А некалі гэта быў велічны і багаты маёнтак. Сама сядзіба ў Абадоўцах і большасць пабудоў былі ўзведзены ў апошняй чвэрці 19 стагоддзя. Цэнтральнае месца ў сядзібе займаў парк прамавугольнай формы памерам 320 на 180 метраў, па перыметры акружаны алеямі. Уздоўж іх з паўночнага і заходняга боку праходзілі пад’язныя дарогі сядзібы. Уезд у парк быў фіксіраваны групамі вялікіх дрэў таполі белай. Сядзібны дом прадстаўляў сабой доўгі аднапавярховы будынак з мансардай, вырашаны ў стылі «рускага мадэрна» з высокай вежай, у якой таксама размяшчаліся жылыя пакоі.

    Уязная дарога да сядзібнага дома была вырашана своеасабліва: ад Уезда, аформленнага брамай з жалезнымі варотамі, да партэра вяла двухрадная алея, уздоўж якой ішла плаўна выгнутая дарога, абсаджаная елкай. Сам партэр перад домам (круглы газон, што выкарыстоўваўся як разваротнае кола для брычак і карэт) меў круглую форму ў выглядзе клумбы з пасадкай лістоўніцы еўрапейскай у цэнтры і абрамлены дарожкамі.


    Аснову кампазіцый парка за сядзібным домам складалі невялікія паляны і групы дрэў з ясеня, клёна, дуба, бярозы і елкі ў абрамленні дэкаратыўнага кустоўя рабінніка, руж, гардавін. Прагулачны маршрут праходзіў па алеях вакол парка. Яны добра захаваліся з паўночнага і заходняга боку да нашага часу. Паўночная ліпавая алея плаўна пераходзіла ў яловую ва ўсходняй частцы парку. Да яе ад сядзібнага дома праз парк вяла вузкая алея ясеню з кустоўем караганы. За дарогай у сядзібу з паўночнага боку размяшчаліся сады, да якіх далучаліся натуральныя насаджэнні дрэў, сярод якіх на ўзвышшы размясцілася капліца-пахавальня. Цагляная, атынкаваная звонку і знутры, нэагатычная капліца-пахавальня ў Абадоўцах была ўзведзена, хутчэй за ўсё, у пачатку 2-й паловы 19 стагоддзя. Святыня прыпісвалася да парафіі Святога Міхаіла ў Ільі. Гэта квадратнае ў плане збудаванне, перакрытае цыліндрычным купалам з шырокімі распалубкамі над вокнамі і завершанае чатырма каменнымі вежамі са шпілямі на вуглах і драўлянай вежай над уваходам (страчана) збудаванне. Пад капліцай былі зроблены склепы для пахавання ўладальнікаў маёнтка. У савецкі перыяд капліца была зачынена. З часам пустая святыня стала разбурацца, была выламана сталярка, страчана вежка над дахам, разрабаваны пахаванні ў склепах. Старажылы распавядалі, што ў тыя часы многія шукалі золата пана Багдановіча. І адной з версій было тое, што золата магло быць захавана ў трунах з муміямі продкаў. Тады ўсе труны былі выкінуты са склепу і разрабаваныя. Аказалася, што пахаваныя продкі Багдановічаў сапраўды былі спрошчана замуміфікаваныя, бо замест унутранных органаў быў пух. Калі шукалі золата, то раскідалі пух і косці пахаваных так, што яшчэ доўга ўвесь парк быў белы як зімой. Толькі праз нейкі час мясцовыя перапахавалі астанкі ў магілы каля капліцы. З пачатку 1990-х вернікі сталі дабівацца вяртання ім будынку капліцы.
     
    Ната, Виолетта, malco и 2 другим нравится это.
  3. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    upload_2019-2-9_12-39-54.png

    Фамільная капліца-пахавальня роду Багдановічаў


    Знайшоўся чалавек, які заняўся аднаўленнем святыні, і ў 1994 годзе сіламі мясцовых людзей завяршылася яе рэстаўрацыя, праўда, вежка над храмам адноўлена не была. Сёння святыня ў Абадоўцах асвечана пад тытулам Маці Божай Маёвай, абраз якой упрыгожвае яе алтар. Капліца па-ранейшаму прыпісана да Ільянскай парафіі. Ёсць у Абадоўцах і яшчэ адна каталіцкая святыня – гэта пабудаваная ў 1990-х невялікая каплічка з пастаўленым побач крыжом – узведзена кс. Канстанцінам Навойчыкам каля таго месца, дзе яму аб’явілася Маці Божая. Унутры каплічкі ўстаноўлена драўляная фігура Маці Божай.
    Неагатычная капліца-пахавальня злучалася з паркам і сядзібным домам вузкай яловай алеяй. Высокія елкі стваралі прыцемкі і адчуванне спакою, а паміж імі летам квітнелі ружы, якія пан Багдановіч высадзіў для сваёй дачкі Ванды, што рана памерла ад сухотаў і была пахавана ў фамільнай капліцы. Пан Багдановіч некалькі разоў на дзень прыходзіў маліцца ў капліцу, праходзячы па цёмнай і квяцістай алеі, што вяла ад самага сядзібнага дома. Ён так і не змірыўся са смерцю сваёй дачкі, хаця гэта была не апошняя страта ў яго жыцці.


    upload_2019-2-9_12-40-32.png

    Гаспадарчы двор маёнтка Абадоўцы, 2015 год
     
    Ната, Виолетта, malco и ещё 1-му нравится это.
  4. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    upload_2019-2-9_12-42-40.png

    У гаспадарчы двор сядзібы вяла паўднёвая ўязная алея, якая цяпер з’яўляецца адной з вясковых вуліц. Сіметрычна гэтаму ўезду размяшчаюцца дзве сажалкі, злучаных паміж сабой каналамі. Яны насычаліся вадой мясцовага ручая і былі абсаджаны чарэшчатым дубам. Поруч правай сажалкі размяшчаліся аборы і будынак пагранічным заставы. Сам гаспадарчы двор меў прастакутную форму, па перыметры і ўздоўж яго размяшчаліся шматлікія гаспадарчыя і прамысловыя будыніны. Як адзначае даследчык сядзібна-паркавай архітэктуры Беларусі прафесар Анатоль Фёдарук, сядзібны комплекс у Абадоўцах з’яўляецца адным з лепшых прыкладаў разнастайнасці гаспадарчых пабудоў часоў эклектыкі і адлюстроўвае высокі ўзровень развіцця шляхецкага маёнтка на рубяжы стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў тут было каля 15 добра захаваўшыхся гаспадарчых будынкаў. Менавіта таму ў 1980-я гады на аснове былых будынкаў абадоўскага маёнтка з’явілася прапанова стварыць этнаграфічна-турыстычны комплекс, які потым паўстаў не ў нас, а ў Пухавіцкім раёне – і зараз мае назву «Дудудкі». Адзін з аўтараў і яго стваральнікаў, наш зямляк Барыс Цітовіч, менавіта Абадоўцы вызначаў як самае лепшае месца для стварэння падобнага турыстычнага комплексу. Бо нават зараз рэшткі панскай архітэктуры ўражваюць, а трыццаць гадоў таму, калі была ў добрым стане вінакурня, побач высіўся велічны двухпавярховы будынак казармы польскіх памежнікаў, дзе можна было размясціць гатэль для турыстаў, як і прыстасаваць іншыя шматлікія пабудовы. Але… тады кіраўніцтва не падтрымала гэту ідэю і быў выбраны іншы раён. З часам казарму і будынкі кароўнікаў разабралі поўнасцю, а велічная вінакурня амаль разбурылася. Шкада…

    upload_2019-2-9_12-44-5.png
    Выгляд вінакурнага завода ў Абадоўцах, 1994 год
     
    Elena Elena, Ната, Виолетта и 3 другим нравится это.
  5. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    На гаспадарчым двары Багдановічаў размяшчаўся адметны будынак вінакурнага завода, а таксама стайня выязных коней, аборы (кароўнікі), бычнік, малочня, вяндлярня, кузня, гараж і яшчэ дзясятак іншых будынкаў. Апошняя з пабудоў гаспадарчага двара была ўзведзена ў 1938 годзе – хатка агародніка са склепам-аранжарэяй, дзе размяшчаўся і зімовы сад. Круглы год на стол Багдановічаў дастаўлялі свежыя агуркі і памідоры, а пакоі ўпрыгожвалі жывымі кветкамі. У склеп-аранжарэю вёў асобны ўваход з вуліцы, там было заўсёды цёпла і хапала вільгаці для вырошчвання агародніны, экзатычных раслін, кветак. У савецкі час яе выкарыстоўвалі таксама па прызначэнні, тут гарэлі велізарныя лямпы дзённага асвятлення, пад святлом якіх расла агародніна. Старажылы памятаюць, што ў аранжарэі працаваў агароднікам Бжэзінскі. Адной з пакаёвак была спадарыня Трухан, а самым адданым слугой пана быў Вацлаў Гімбут. У Мечыслава Багдановіча быў таксама свой малаказавод. Сыры, вырабленыя тут, пастаўляліся на продаж у Варшаву і нават у Англію

    upload_2019-2-9_12-46-1.png


    upload_2019-2-9_12-46-27.png

    upload_2019-2-9_12-46-52.png
     
    Elena Elena, Ната, Виолетта и 3 другим нравится это.
  6. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Самым адметным будынкам панскага гаспадарчага двара з’яўляўся вінакураны завод. Сцены бровара былі складзены з часаных з аднаго боку камянёў, а праёмы вокнаў, дзвярэй і вуглы будынка выкладзены з чырвонай цэглы. Будынак быў збудаваны ў стылі эклектыкі. Павышаная двухпавярховая апаратная зала, больш нізкі аб’ём і невысокая прыбудова – тыповая структура для падобных будынкаў. Перакрыцці плоскія, на металічных бэльках. У будынку склада спірту размяшчалася цыстэрна. На вінакурні быў усталяваны паравы рухавік магутнасцю 6 конскіх сіл, працавала 8 рабочых. У самы лепшы 1913 год, тут было рэалізавана 4,5 мільёны літраў прадукцыі. Да нашага часу захаваўся адметны 300-літровы чан для віна з якаснай англійскай сталі, выраблены ў 1903 годзе для абадоўскай вінакурні. Каб яго ўратаваць ад здачы на металалом вілейскія музейшчыкі ўзялі яго на ўлік як экспанат і перадалі ў адрэстаўраваную вінакурню маёнтка Стайкі, дзе ён зараз і знаходзіцца. Цікавымі ўспамінамі падзяліліся старажылы вёскі, чые родзічы працавалі ў панскім маёнтку. Яны распавядалі, што ў маёнтку быў «вучоны» мядзведзь, які насіў на карамысле ваду на вінакурню. На самім будынку бровара вісеў невялікі колакал, які абвяшчаў аб часе абеду і заканчэння працоўнага дня. Дык вось, калі мядзведзь чуў звон колакала, то мог нават на паўдарозе кінуць вёдры з карамыслам і ісці сабе. Распавядалі, што былі тут і двухпавярховыя куратнікі, а ў стайню, кароўнікі і бычнік вада падавалася з сажалак па спецыяльна ўладкованым трубам. Сюды ж, у сажалкі, падчас наступлення немцаў у Першую сусветную, быў спушчаны ўвесь спірт з бровара.

    upload_2019-2-9_12-47-52.png

    Руіны вінакурнага завода ў Абадоўцах. Сучасны выгляд

    upload_2019-2-9_12-48-45.png

    Яшчэ да 1990-х гадоў размяшчаўся каля сажалак і двухпавярховы будынак казармы польскіх памежнікаў, дзе ў савецкі час пражывалі людзі. Першы паверх у будынку займалі пакоі, якія размяшчаліся па абодвух баках калідора. Уваход у будынак быў скразны з абодвух тарцоў будынка. Пасярэдзіне будынка па доўгай сцяне размяшчаліся яшчэ адны дзверы, які выводзілі на лесвіцу, што вяла на другі паверх. Там размяшчаліся дзве прасторныя залы, кожная на палову будынка, а з залы, што выходзіла вокнамі на поле, адкрываўся шыкоўны краявід. Сцены будынка і франтоны былі выбудаваныя з цэглы, а высокі падмурак – з часаных камянеў. З цягам часу будынак пачалі разбіраць, а пазней было прынята рашэнне разбурыць яго поўнасцю, што і зрабілі. Ён захаваўся толькі на фотаздымку.
     
    Elena Elena, Ната, Виолетта и 3 другим нравится это.
  7. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    upload_2019-2-9_12-49-46.png

    Казарма польскіх памежнікаў у Абадоўцах, 1980-я гады

    У Багдановіча мелася стайня выязных коней і жывёлагадоўчыя фермы. У аборах налічвалася каля 200 кароў краснапольскай пароды, што давалі каля 4500 літраў малака ў год. Мелася ў пана і каля 18 пар верхавых выязных шведскай пароды коней, на якіх двойчы на год рабочыя ў параднай форме выязджалі са штандарамі на ўрачысты парад у бліжэйшую Ілью. Некаторых выязных коней даглядалі спецыяльныя служачыя ў іншых вёсках, напрыклад, аб тым, што ў Рабуні трымалі такіх коней пана абадоўскага, распавядалі старажылы. Пан быў вельмі гаспадарлівы, што бачна, нават, па дакументах 1939 года, калі Саветы апісвалі канфіскаваную панскую маёмасць. У засеках клецяў у Абадоўцах на 1939 год мелася зерне: рысу – 8 тон, аўса – 23 тоны, ільносемя – 30 тон і многа іншых неабмалочаных культур, сельскагаспадарчых машын і інвентару. Сена і саломы звыш 300 тон. Ужо да 1940-га года ўсё гэта было вывезена, а пародзістыя каровы і коні былі здадзены дзяржаве на мяса, для выканання даведзенага новастворанаму саўгасу «Асцюковічы» плана.

    upload_2019-2-9_12-50-41.png


    Мечыслаў Багдановіч з работнікамі маёнтка падчас аблавы на паляванні. 1905 год

    У маёнтку Абадоўцы Мечыслаў Багдановіч збудаваў арэлі для сялянскіх дзяцей. На свае сродкі ён утрымліваў і прытулак для дзяцей-сірот. Дарэчы, і ў 1939 годзе ў маёнтку быў арганізаваны таксама дзіцячы дом на 42 ложкі. Пасля вайны прытулак быў пераведзены ў бліжэйшую вёску Мацькаўцы. Самога пана Мечыслава Багдановіча старажылы навакольных вёсак памятаюць як добрага гаспадара, чулага чалавека, заўсёды інтэлігентна апранутага, статнага, з вусамі і залысінай. Пан вельмі любіў дзяцей і заўжды частаваў іх цукеркамі. Старажыл вёскі Старынкі ўзгадваў, як ён, будучы хлапчуком, пільнаваў з іншымі сябрамі пана, калі той будзе ехаць на машыне, каб адкрыць яму вароты, за што Багдановіч абавязкова частаваў цукеркамі. Іншая дзятва па некалькі разоў віталася з панам, каб атрымаць пачастунак. Пан Багдановіч быў гаспадарлівы і багаты чалавек, даходы яго гаспадаркі, заводаў і іншай маёмасці ён часта пускаў на дабрачыннасць. Займаўся пан і ўзвядзеннем святынь і помнікаў. Так, па яго ініцыятыве і на яго сродкі ў Ільі быў узведзены помнік-капліца паўстанцам 1863 года, на адкрыцці якой прысутнічаў сам Ігнацы Масціцкі, прэзідэнт Польшчы. У 1950-я гады помнік разабралі. Як адзін з актыўных мецэнатаў удзельнічаў пан Мечыслаў Багдановіч і ў будаўніцтве касцёла ў Вілейцы. Ён разам з Аляксандрам Любанскім, сваяком Ігнацыем Тукалам з Асцюковіч і родным братам Ігнацыем Багдановічам з Арпы ўваходзілі ў праўленне будаўнічага камітэта касцёла.
     
    Elena Elena, Виолетта, malco и 2 другим нравится это.
  8. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Посмотреть вложение 2770

    Сям’я Мечыслава Багдановіча разам з родзічамі і сваякамі на прыступках сядзібы ў Абадоўцах. 1907 год
    Лёс Мечыслава Багдановіча быў даволі складаным. Вельмі рана ад сухотаў памерла яго дачка Ванда, якую ён усімі сіламі ратаваў, возячы на лячэнне нават у Аўстрыю. Але гэта не памагло. Як распавядаюць вяскоўцы, па чутках пакінула яго і жонка, перайшоўшы жыць да пана Бароўскага з Лукаўца. Другая дачка Марыся выйшла замуж, але дзяцей у яе не было. Як піша Наталля Сенько, дачка Рэня даволі часта хварэла і памерла пасля вайны ў Польшчы ў вельмі цяжкіх пакутах. Бацька, як ніхто, перажываў за дзяцей і пераносіў адну трагедыю за другой. А далей быў 1939 год, які перакрэсліў многае ў жыцці пана Мечыслава Багдановіча. Прыйшлося, як аказалася, назаўсёды, развітацца з роднымі мясцінамі і з роднай сядзібай, дзе ён нарадзіўся, дзе пахаваны яго продкі, бацькі і дачка. На пераломе 1939 года з Абадоўцаў пан Мечыслаў разам з дочкамі Марысяй і Рэняй паспеў выехаць спачатку да Вільні, а адтуль – у Польшчу. Ён пазбег арышту бальшавікамі, але ў Польшчы ўжо палала вайна і Багдановіч вымушаны быў перажываць акупацыю, пераносячы ўсе нягоды і жахі вайны. Ён да апошняга спадзяваўся, што зможа аднойчы вярнуцца ў родныя мясціны – у маёнтак Абадоўцы. Але Польшча стала для яго апошнім прытулкам. Пасля вайны пан Мечыслаў Багдановіч жыў у Гданьску, ён шмат хварэў і яго зямны шлях скончыўся ў 1956 годзе. Пахаваны ён на каталіцкіх могілках у Гданьску. Яго дачка, пані Марыся з мужам Янам Дэмбінскім, дзякуючы яго арыстакратычнаму паходжанню, змаглі падчас вайны дастаць візу ў Італію і выехаць з палаючай Варшавы. Затым яны перабраліся ў ЗША. У Нью-Йорку Марыся стала ініцыятарам стварэння арганізацыі «Братняя дапамога», што дапамагала палякам і беларусам, якія перад вайной пражывалі на польскай тэрыторыі. Пасля вайны Марыся даволі часта прыязджала ў Польшчу, каб наведаць родных і знаёмых. Прыезд пані Марысі Багдановіч у Польшчу напачатку 90-х гадоў быў апошнім. Пад канец жыцця яна фундавала адзін з дамоў пад Варшавай для састарэлых людзей. Памерла яна далёка ад Абадоўцаў, у ЗША.

    Хто ведае, можа, яшчэ не ўся спадчына Багдановічаў страчана, можа быць знойдзецца мецэнат ці інвестар, які хоць часткова адновіць былую веліч маёнтка Абадоўцы і ўдыхне ў гэту ўнікальную сядзібу новае жыццё.

    Сяргей ГАНЧАР.
    Фота з сямейнага архіва Анжэя БАГДАНОВІЧА і planetabel.by
     
    Elena Elena, DavAlex, Виолетта и 3 другим нравится это.
  9. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Очень интересный род Бог(х)дановича, много имений принадлежало им на Вилейщине и не только.
     
    DavAlex, malco и Михаил нравится это.
  10. Marek

    Marek Местный

    Регистрация:
    7 янв 2019
    Сообщения:
    83
    Симпатии:
    67
    вельмі прыгожая гісторыя - гэта цудоўна чытаць

    ёсць толькі адна памылка - у Мечыслава Багдановіча быў гатэль "Еўрапейскі" ў Вільні па вуліцы Дамініканскай, 1 - не ў Варшаве

    у Варшаве ён пабудаваў вялікі жылы дом на прадстаўнічай вуліцы Уяздоўскай 1930
    сёння існуе міністэрства юстыцыі (якая гістарычная памылка !!!)
     

    Вложения:

    alkevk нравится это.
  11. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Не большаяне не точность ;) для нас, но это очень хороший плюс для нас, что кто-то смог найти ее. А значит люди читают, изучают, анализаруют и обладают более точной информацией и дополнительными материалами чем мы.
     
  12. Михаил

    Михаил Пользователь
    Команда проекта

    Регистрация:
    16 апр 2015
    Сообщения:
    1.990
    Фото & Видео:
    81
    Альбомы:
    2
    Симпатии:
    2.634
    Ищу:
    Сташкевичи, Соболевские и пр.
    География поисков:
    им. Илья и Лукавец с окрестностями
    Из книги "Аграрные преобразования в Вилейской области, 1939 - 1941 гг.: документы и материалы" (издание НАРБ, 2001):

    Ободовцы 1.jpg Ободовцы 2.jpg
     
    alkevk, Гайко и дмитрий нравится это.
  13. Armiger

    Armiger Мегапользователь

    Регистрация:
    19 фев 2016
    Сообщения:
    631
    Симпатии:
    1.082
    Ищу:
    Садовский, Дремлюк, Рак, Осипович, Бобер, Сороко, Вяль, Ланевский, Русак, Зимницкий, Счастный, Шпакович, Баран, Вагера, Межигурский
    География поисков:
    Войдени, Ордея, Хаусты, Михневичи, Заполяки, Кучки, Сковородки, Беница, Засковичи, Сивица, Понизье, Редьки, Яковичи, Оленец, Амелино, Зарудичи, Цари, Байбы, Пасынки
    DavAlex и Mika нравится это.